Top.Mail.Ru

Конкурс патрыятычных вершаў сярод медработнікаў арганізавалі ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці сярод медыцынскіх работнікаў праходзіць конкурс патрыятычных вершаў «Памятаем! Ганарымся!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.



Як адзначылі арганізатары, медыкі Магілёўскай вобласці — таленавітыя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. І такі конкурс — яшчэ адна магчымасць даказаць гэта. «Тэматыка конкурсу прысвечана важнаму гістарычнаму этапу ў жыцці нашай краіны і народа. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне абышлася беларусам вельмі дарагой цаной, бо кожны трэці загінуў, — адзначыў старшыня абласной прафсаюзнай ячэйкі Аляксандр Басенка. — Забываць гісторыю вайны і кошт Перамогі нельга. Бо толькі дзякуючы подзвігу і смеласці нашых продкаў мы жывем у моцнай і незалежнай краіне, дзе ў аснове ўсяго стаіць чалавек. Наш конкурс — яшчэ адна магчымасць выказаць падзяку пакаленню пераможцаў, нагадаць усім, што ў памяці — сіла беларусаў».

У творчым спаборніцтве прадугледжаны тры намінацыі: «Мая родная, сінявокая краіна», «Нашай Перамозе 80 гадоў!», «Мая прафесія — мой гонар». Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 ліпеня. Па выніках конкурсу пераможцы атрымаюць памятныя падарункі, а лепшыя вершы збяруць у тэматычны зборнік.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю