Top.Mail.Ru

Конкурс, прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча, праходзіць у Беларусі

У Беларусі праходзіць конкурс навукова-даследчых работ «Светлы след будзе вечна жывы», прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Цэнтры даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.



Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9-11-х класаў, каледжаў і тэхнікумаў, студэнты ВНУ.

Работы прымаюцца да 18 кастрычніка. Сярод тэматыкі: новае прачытанне літаратурнай класікі ў творах Максіма Багдановіча, актуалізацыя яго творчасці ў маладзёжным асяроддзі, напрамкі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча, жаночыя вобразы ў творчасці аўтара, Максім Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры, штучны інтэлект як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры, ідэальны літаратурны музей.

Журы ацэніць актуальнасць, арыгінальнасць і навізну, навуковасць, праблемнасць, дакладнасць, змястоўнасць, выкарыстоўванне архіўных крыніц, адпаведнасць выкладання матэрыялу нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаны да ўдзелу ў рабоце маладзёжнай секцыі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Прастора творчасці», якая адбудзецца ў лістападзе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова прысылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе. З падрабязнасцямі можна азнаёміцца на сайце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю