Top.Mail.Ru
173

Конкурс сярод моладзі ладзяць «Бярозка» і Саюз пісьменнікаў

«Жаночы вобраз у беларускіх народных казках» — такую назву мае конкурс даследчыцкіх прац, які праводзяць сярод школьнікаў і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях часопіс для падлеткаў «Бярозка» і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў 12—14 і 15—17 гадоў.

«Сваёй мэтай мы ставім клопаты аб падтрымцы маладых даследчыкаў, — каменціруе падзею галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва. — Мы чакаем працы памерам 5 000 знакаў на тэмы: «Жанчына ў казцы: асноўныя вобразы»; «Жанчына ў казцы і сучасная культура»; «Жанчына ў творчасці народных майстроў: вышыўка, аплікацыя, фатаграфія». Работы будзем прымаць да 1 верасня 2026 года. Правядзенне конкурсу — гэта і наш удзел у справах да Года беларускай жанчыны, які абвешчаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». 

Саюз пісьменнікаў Беларусі звярнуўся да сваіх калег, якія працуюць у рэгіёнах краіны, з просьбай правесці пошук моладзі, у якой ёсць цяга да навуковых даследванняў. Мяркуецца, што ў школах розных гарадоў і вёсак пройдуць сустрэчы, імпрэзы, скіраваныя на пашырэнне ўвагі да беларускай народнай культуры, у прыватнасці — да народнай казкі, якая заўжды з’яўлялася крыніцай мудрасці. 

Мікола Берлеж 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю