Top.Mail.Ru

Конкурс «Топ Мадэль — Лета 2026» прайшоў у Нацыянальнай школе прыгажосці

У Мінску другі раз прайшоў конкурс, які сабраў на адной сцэне каля ста ўдзельніц рознага ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі. Галоўная мэта мерапрыемства — паказаць, што сапраўдная прыгажосць не мае стандартаў, а кожная мадэль, якая вырашылася выйсці на подыум, ужо вартая павагі.

Арганізатары падрыхтавалі відовішчнае шоу з элементамі стылю, грацыі і яркіх творчых нумароў. У праграме — выхады фіналістак у эксклюзіўных уборах, выступленні запрошаных артыстаў і барацьба за галоўны прыз. Конкурсная частка была падзелена на два туры і восем узроставых груп. 

Ацэньвала выступленні ўдзельніц прафесійнае журы. У яго склад увайшлі «Лэдзі Беларусь — 2025» і MRS UNIVERSE BELARUS — 2026 Маргарыта Маскяліене, харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык, дацэнт кафедры харэаграфіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», магістр мастацтвазнаўства Раман Кавалёў, папулярная вядучая тэлепраектаў, канцэртаў і фестываляў Ілона Камаска. Таксама ўдзельніц ацэньвалі дызайнер адзення і арт-дырэктар GRIGAROVICH FASHION HOUSE Артур Грыгаровіч, артыст, харэограф-пастаноўшчык Юлія Анісімава і Лізавета Лагодзіч, «Міс Топ—Мадэль» Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь 2025». 

Аміна НАЗАРАВА 

Фота Ксеніі ЛІННІК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю