Top.Mail.Ru

Кошка з малой радзімы Прэзідэнта знайшла дом у Жабінцы

Мурчына шчасце


Гэта цёплая гісторыя пачалася з публікацыі відэароліка ў Telegram-канале «Пул Першага». На кадрах, знятых на малой радзіме Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка трымаў на руках бяздомных кошак. У публікацыі таксама паведамлялася, што чатыры жывёлкі шукаюць гаспадароў: «адданых, дабрадушных, тых, якія адносяцца да жывёл так, як наш Прэзідэнт».

Мурка (як і належыць дамашняй кошцы, у яе ўжо ёсць імя), маладая кошачка без пярэдняй лапкі, прыехала ў Жабінку да свайго чалавека. Яе гаспадыняй стала загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Дубоўская. «Я ўбачыла інфармацыю ў сацыяльных сетках на старонцы „Пул Першага“. Там расказвалася, што гэтым мілым коцікам, якія жывуць на малой радзіме Прэзідэнта, патрэбны клопат і добрыя рукі. Як урач і проста неабыякавы чалавек я не магла застацца ўбаку, — расказала жанчына карэспандэнту БелТА. — Вырашыла ўзяць менавіта гэтую шэрую кошачку. Яна без лапкі, ёй больш складана, чым іншым, асабліва з надыходам халадоў. Мне захацелася зрабіць для яе добрую справу. Гэта мая першая кошка, да гэтага былі толькі сабакі. Дамачадцы падтрымалі маё рашэнне. Будзем клапаціцца пра яе, даглядаць і акружаць увагай».

Нельга заставацца абыякавым да чужога гора і болю, лічыць Святлана Дубоўская. Менавіта гэта разуменне прывяло яе амаль трыццаць гадоў таму ў медыцыну. Дзякуючы гэтаму разуменню шэра-паласатая кошка без лапкі знайшла свой дом.

Гэта так проста і па-чалавечы — не прайсці міма таго, каму патрэбная дапамога.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю