У Мінску з 27 сакавіка павялічыцца кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Аб гэтым паведамля БелТА.
Кошт у гарадскім пасажырскім транспарце падымецца на 0,15 руб. Праезд у аўтобусе, тралейбусе, трамваі складзе 1,10 руб., у метрапалітэне — 1,15 руб. Кошт адзінага праязнога дакумента на месяц складзе 65,84 руб.
У Мінгарвыканкаме нагадалі, што сабекошт паездкі ў наземным транспарце — 3,71 руб., у метрапалітэне — 2,93 руб. Акупнасць транспартных прадпрыемстваў — 29 працэнтаў і 43 працэнты адпаведна. Усё астатняе на датацыі з бюджэту Мінска.
Намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка падкрэсліла, што кошт праезду ў прыгарадным пасажырскім транспарце павялічыцца на 0,03 руб. і складзе 0,14 руб. за 1 км праезду. «Таксама ўстаноўлены гранічны тарыф на перавозкі пасажыраў маршрутнымі таксі ў сталіцы — 3,30 руб. Ён абавязковы для ўсіх перавозчыкаў, і вышэй кошт быць не можа. Устаноўлены гранічны кошт і на маршрутныя перавозкі паміж Мінскам і Заслаўем — 5 руб.», — растлумачыла яна.
Адпаведнае рашэнне Мінскага гарвыканкама нумар 1016 ад 19 сакавіка 2026 года апублікавана на Нацыянальным-прававым інтэрнэт-партале.