Top.Mail.Ru
188

Кошт золата ўпершыню ў гісторыі перавысіў $4500 за ўнцыю

Біржавы кошт золата ўпершыню ў гісторыі перавысіў $4500 за тройскую ўнцыю. Пра гэта паведамляе БелТА.


23 снежня кошт ф’ючарса з пастаўкай у лютым на піку склаў рэкордныя $4502,4 за тройскую ўнцыю. Як адзначае Bloomberg, кошт на каштметал б’е рэкорд 50 дзён запар. Агенцтва звязвае гэта, у прыватнасці, з ростам геапалітычнай напружанасці паміж ЗША і Венесуэлай.

Напярэдадні біржавыя кошты на серабро ўпершыню ў гісторыі перавысілі $69 за ўнцыю. З пачатку года цэны на серабро выраслі прыкладна на 138 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю