Top.Mail.Ru
174

Карзіна шакаладу павярнулася крымінальнай справай: жыхар Баранавічаў затрыманы за крадзеж з крамы

У Баранавічах беспрацоўны мясцовы жыхар спрабаваў вынесці з крамы прысмакі, не аплаціўшы іх. Пра гэта паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У аператыўна-дзяжурную службу Баранавіцкага ГАУС звярнулася супрацоўніца адной з крам горада з заявай аб крадзяжы прадуктаў. Заяўніца патлумачыла, што невядомы малады чалавек напоўніў карзіну шакаладнымі вырабамі і, не аплаціўшы тавар, выйшаў з крамы. Калі прадавец звярнула на гэта ўвагу і паспрабавала яго спыніць, мужчына кінуў прадукты на вуліцы і ўцёк.

Праваахоўнікамі ў самыя кароткія тэрміны была ўстаноўлена асоба зламысніка, які скраў прысмакі на больш чым Br500. Ім аказаўся 39-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. У гутарцы з супрацоўнікамі міліцыі фігурант растлумачыў свой учынак простым жаданнем «паесці салодкага». У дачыненні да грамадзяніна распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 («крадзеж, учынены паўторна») КК.

Праваахоўнікі адзначылі, што крадзеж у краме — гэта не «спрытнасць» і не «свавольства», а адміністрацыйнае правапарушэнне або крымінальнае злачынства. Сучасны рознічны гандаль надзейна абаронены, і разлічваць на беспакаранасць — бяздумная памылка. Практычна кожная крама абсталявана сістэмамі відэаназірання высокага раздзялення з функцыяй распазнання асоб. Дзеянні запісваюцца, а запіс захоўваецца доўгі час.

У міліцыі нагадалі, што браць чужое без аплаты нельга. «Цана хвіліннай слабасці або ілюзіі лёгкай здабычы несувымерна высокая — гэта ваша свабода, рэпутацыя і будучыня. Калі вы сталі сведкам крадзяжу, неадкладна паведаміце пра гэта супрацоўнікам крамы або па тэлефоне 102», — заклікалі праваахоўнікі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю