Урачыстае адкрыццё выставы «Капсула часу» — сумеснага праекта Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Акадэміі фатаграфіі БФА, інвестыцыйнай кампаніі «Айгеніс», друкаванага цэнтра «Карандаш».
На выставе прадстаўлены работы фіналістаў конкурсу, адабраныя членамі журы з больш як 200 заявак, — Анатоля Бародзіча, Марыны Браткоўскай, Ганны Зурашвілі, Лідзіі Касцяшовай, Максіма Марозава, Веранікі Сабіравай.

— У маім праекце «Жывая вада: стан», прадстаўленым на выставе пяццю працамі, я даследую эмацыйны стан чалавека і прыроду яго асобы. Кожная фатаграфія з’яўляецца своеасаблівай «капсулай часу». Для мяне «вада» — гэта метафара ўнутранага стану чалавека і яго пачуццяў, — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» ўдзельніца праекта Ганна Зурашвілі. — Цяпер у мяне ў працы яшчэ некалькі праектаў, у якіх я выкарыстоўваю не толькі фатаграфію, але і тэкстыль.

У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Мацяс.

Выстава будзе працаваць да 12 кастрычніка.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў