Top.Mail.Ru

Урачысты прыём для жанчын Гомельшчыны прайшоў у абласным грамадска-культурным цэнтры

Віншаванні жыхаркам рэгіёна адрасавалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч. Удзел у прыёме прыняла член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч.


Старшыня аблвыканкама Іван Крупко ўручыў ордэн Маці дзевяці жыхаркам Гомельшчыны, якія выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. У цэлым жа на Гомельшчыне ордэнам Маці адзначаны 2025 жыхарак рэгіёна, з іх 12 — у гэтым годзе.

— У бягучым годзе свята праходзіць асабліва ўрачыста, бо па рашэнні нашага Прэзідэнта 2026-ы аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Гэта даніна найглыбейшай павагі да вашай працы, мудрасці і бязмежнай любові да Радзімы. Вы трымаеце на сваіх плячах эканоміку рэгіёна, развіваеце сацыяльную сферу. Працуеце ў палях і за станкамі, у класах і аперацыйных, у кабінетах кіраўнікоў і ў сельскіх дамах культуры, забяспечваеце харчовую бяспеку і гадуеце будучыню нашай нацыі. З такімі жанчынамі Беларусь непераможная, — адрасаваў віншаванні напярэдадні Дня жанчын старшыня аблвыканкама Іван Крупко. 

На ўрачыстым прыёме таксама назвалі імёны пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу «Жанчына года». Так, у намінацыі «Паспяховы кіраўнік» перамагла галоўны ўрач Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Вольга Лях. У намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя» найлепшая — дырэктар прыватнага прадпрыемства «Салон мэблі Геста» Галіна Каскевіч. Выхавальнік дзіцячага сада № 15 Жлобіна Алена Фамянок перамагла ў намінацыі «Віват, моладзь!». Найлепшай «Гаспадыняй вёскі» прызнана старшыня Улукаўскага сельвыканкама Гомельскага раёна Жанна Бізня. У намінацыі «Духоўнасць і культура» — майстар народных мастацкіх рамёстваў Акцябрскага раённага дома рамёстваў Тамара Станіслаўчык. Пераможца конкурсу ў намінацыі «Сэрца аддаю людзям» — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 14 Мазыра Ірына Тыльковіч. Мама-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу Ельска Наталля Логвінава прызнана найлепшай у намінацыі «Мацярынская слава». 

Наталля КАПРЫЛЕНКА, 
фота БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю