Top.Mail.Ru
197

Кожны восьмы амерыканец у лістападзе застанецца без дапамогі з-за шатдаўна

Прыпыненне фінансавання работы федэральнага ўрада ЗША прывяло да спынення праграмы дадатковай харчовай дапамогі (SNAP). Ёй, як адзначала тэлевізійная кампанія CNN, карыстаюцца каля 42 млн амерыканцаў, паведамляе БелТА.



У апублікаваным на афіцыйным сайце Мінсельгаса ЗША паведамленні гаворыцца, што з 1 лістапада дапамогі ў рамках SNAP выдавацца не будуць. Адказнасць за тое, што адбылося ў ведамстве, усклалі на сенатараў ад Дэмакратычнай партыі, якія 12 разоў прагаласавалі за спыненне фінансавання праграмы. Таксама ў паведамленні адзначаецца, што яны яшчэ могуць аднавіць работу ўрада, каб маці, дзеці і найбольш уразлівыя людзі маглі атрымліваць жыццёва важную харчовую дапамогу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю