Ратавальнікі Магілёва працягваюць работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту, які накрыў горад ноччу 10 ліпеня. Начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Вячаслаў Башарымаў расказаў журналістам, на якіх асноўных напрамках цяпер сканцэнтравана ўвага работнікаў МНС горада, перадае БелТА.
Паводле слоў начальніка Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, на сённяшні дзень камісіяй па НС арганізавана работа больш як 22 тыс. чалавек і больш як 400 адзінак тэхнікі. «З пачатку непагадзі грамадзяне звярнуліся на лінію 101 па дапамогу практычна 5 тыс. разоў. Кожнае паведамленне апрацавана і знаходзіцца на кантролі. Ужо выкананы работы па зняццю амаль 1,6 тыс. аварыйна-небяспечных дрэў навіслых на дахах, платах і іншых будынках. Усяго зарэгістравана амаль 5 тыс. паваленых дрэў па лініі.
У сувязі са становішчам, ратавальнікі Магілёўскага гарнізона ва ўзаемадзеянні з аварыйнымі службамі горада сканцэнтравалі ўвагу на пытаннях рэагавання на ўсе звароты. «Работа вядзецца па трох вырашальных напрамках. Ва ўзаемадзеянні з аварыйнымі службамі вырашаюцца аператыўныя пытанні, звязаныя з жыццядзейнасцю насельніцтва. На гэты момант вядзецца работа па пуску Магілёўскай ЦЭЦ-2 і аднаўленні тэхналагічнага працэсу ААТ «Магілёўхімвалакно». Таксама камісіямі па НС вядзецца ўдакладненне.»
Сёння ў абласным цэнтры быў аб’яўлены гарадскі суботнік: магілёўскія ратавальнікі, акрамя асноўных работ, выйшлі на расчыстку тэрыторыі дзіцячых садоў нумар 101 і нумар 104.