Top.Mail.Ru

Краіны ЕАЭС дэманструюць устойлівы эканамічны рост

Пра гэта паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі. У прыватнасці, па выніках 10 месяцаў 2025 года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 2,9 %. Прамысловасць вырасла на 1,3 %, пры гэтым найбольшы ўклад унесла апрацоўчая галіна — рост на 2,9 %.


Аб’ём выкананых будаўнічых работ павялічыўся на 4,5 %. 

Аб’ём знешняга гандлю краін еўразійскай «пяцёркі» з трэцімі краінамі склаў 629,7 мільярда долараў. 

Доля ўзаемнага гандлю ў знешнегандлёвым абароце ЕАЭС захоўваецца на ўзроўні 20 %.

Акрамя таго, за перыяд студзень—верасень 2025 года інвестыцыі ў асноўны капітал узраслі на 2,2 %, валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 1,7 %. 

Упершыню за 10 гадоў узровень беспрацоўя ў дзяржавах ЕАЭС дасягнуў мінімальнага значэння — 2,6 %. 

— Гэтыя паказчыкі пацвярджаюць эфектыўнасць праводзімай эканамічнай палітыкі інтэграцыйнага аб’яднання, — падкрэслілі ў ЕЭК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю