Top.Mail.Ru
176

Краіны ШАС падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

Дэлегацыя Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі на чале з міністрам Аляксеем Ляхновічам прыняла ўдзел у 12-й нарадзе міністраў транспарту дзяржаў-членаў ШАС у Кітаі, па выніках якой быў прыняты мемарандум аб узаемаразуменні. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.



Нарада прайшла пад старшынствам міністра транспарту КНР Лю Вэя. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва транспартных ведамстваў Расіі, Ірана, Казахстана, Пакістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Індыі. Разам яны абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця ўстойлівага транспартнага супрацоўніцтва ў рамках ШАС.

Удзельнікі дамовіліся паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы аўтамабільнага, чыгуначнага і воднага транспарту. Развіваць перавозкі, уключаючы мультымадальны і кантэйнерныя. Удасканальваць транспартную інфраструктуру міжнародных транспартных калідораў, павышаць устойлівасць лагістычных ланцужкоў паставак. Па выніках нарады прыняты мемарандум паміж транспартнымі ведамствамі дзяржаў-членаў ШАС аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве развіцця дарожнага і прыдарожнага сэрвісу ўздоўж «Шаўковага шляху». 

Як расказалі ў ведамстве, мэта дакумента — павышэнне эфектыўнасці міжнародных аўтаперавозак, садзейнічанне рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі і перавозкам грузаў, стварэнне спрыяльных умоў у дачыненні да транспартных сродкаў і экіпажаў уздоўж «Шаўковага шляху». «Эфектыўнае выкарыстанне транспартнай інфраструктуры з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў узаемадзеяння краін у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва», — адзначыў Аляксей Ляхновіч.

Падчас нарады міністр агучыў прапановы Беларусі па распрацоўцы плана рэалізацыі Канцэпцыі развіцця ўзаемазвязанасці і стварэння эфектыўных транспартных калідораў. Сярод іх скаардынаваная палітыка краін у галіне ўдасканалення транспартнай інфраструктуры, узмацненне ўзаемадзеяння ў арганізацыі сістэмы бяспекі аб’ектаў інфраструктуры, далейшае развіццё праекта спрошчанага Мытнага калідора (выпрацоўка адзіных стандартаў ажыццяўлення мытных працэдур). «Для атрымання найбольшага эфекту супрацоўніцтва павінна распаўсюджвацца не толькі на краіны ШАС, але і сумежныя краіны па шляху руху. Гэта павысіць эфектыўнасць працы транспарту і станоўча адаб’ецца на развіцці эканомік дзяржаў», — дадаў Аляксей Ляхновіч. 

У цяперашні час Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам шэрагу ініцыятыў ШАС у галіне аўтамабільнага, чыгуначнага транспарту і лагістыкі.

Дэлегацыя Мінтранса Беларусі таксама прыняла ўдзел у нарадзе старэйшых службовых асоб Глабальнага форуму па ўстойлівым транспарце ў кітайскім горадзе Цяньцзінь. Удзельнікі форуму (а гэта прадстаўнікі 20 дзяржаў) абмеркавалі рамкі супрацоўніцтва ў галіне глабальнага ўстойлівага транспартнага развіцця. У прыватнасці, разгледжаны ініцыятывы па распрацоўцы і прымяненні індэкса ўстойлівага транспарту (STI), а таксама штогадовага фарміравання справаздачы аб лепшых практыках у галіне ўстойлівага транспарту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю