Top.Mail.Ru
160

Кравец і Натынчык перамаглі ў байдарцы-двойцы на Кубку наймацнейшых спартсменаў

На канале ў Заслаўі стартаваў чацвёрты дзень спаборніцтваў Кубка наймацнейшых спартсменаў па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе БелТА.


Першы камплект узнагарод суботы, 21 чэрвеня, быў разыграны ў мужчынскай байдарцы-двойцы на 500 м. У фінал адабраліся шэсць экіпажаў з нашай краіны, два дуэты з Расіі і адзін з Кітая. Лепшы вынік паказалі прызёры леташняга чэмпіянату Еўропы ў гэтым відзе праграмы беларусы Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык, другое месца занялі тытулаваныя Алег Юрэня і Мікіта Борыкаў. Тройку замкнулі расіяне Уладзіслаў Літоўка і Дзмітрый Буянаў.

Далей на старт выйшлі прадстаўнікі веславання на каноэ, якія выявілі лепшых на аналагічнай дыстанцыі. Кампанію сямі беларускім парам у гэтым заездзе склалі два расійскія тандэмы. Першымі фінішную рысу перасеклі расіяне Аляксей Каравашкаў і Аляксандр Боц, якія прынеслі сваёй краіне першае золата Кубка наймацнейшых. Сярэбраныя медалі здабылі нашы Уладзіслаў Палешка і Даніла Верашчака, бронза — у яшчэ аднаго расійскага экіпажа ў складзе Сяргея Свінарова і Мацвея Арсёнава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю