30 верасня ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага праводзяць XXI Абласныя гродзенскія чытанні «Гродзеншчына літаратурная: дыялог скрозь час».

Удзел у сапраўдным навукова-практычным форуме прымуць навукоўцы, літаратуразнаўцы, пісьменнікі, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, адукацыйных устаноў, удзельнікі грамадска-культурных аб’яднанняў, студэнцкая моладзь, журналісты.
Чытанні пачнуцца з інфармацыйных праглядаў літаратуры: «Паміж радкоў: гродзенскі акцэнт» і «Чытаем творы беларускіх аўтараў ад А да Я».
З дакладам «Пісьменнік у рэгіёне: дасягненні, праблемы, перспектывы» на чытаннях выступіць старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч. Пра гістарычныя і сучасныя аспекты ў творах пісьменнікаў, якія лёсам сваім звязаны з Гроднам і Гродзеншчынай, будуць весці размову Дзмітрый Радзівончык, Аляксандр Сявенка, Жанна Стурэйка, Юлія Чамярыс, іншыя літаратары, навукоўцы, бібліятэкары.
Прыкметны і важкі ўдзел у Гродзенскіх чытаннях студэнцкай моладзі.
Мікола БЕРЛЕЖ