Top.Mail.Ru

Краязнаўчыя скарбы і сустрэчы з дзіцячымі аўтарамі: як пройдзе «Бібліяноч-2026» у Брэсце

Мерапрыемствы акцыі «Бібліяноч-2026» пройдуць 24 красавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага і Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, перадае БелТА.



У абласной бібліятэцы падзея пачнецца ў 18.00. Гасцей чакае насычаны вечар: лекцыі, гульні і дэгустацыя беларускіх страў на розных лакацыях. Наведвальнікі змогуць прыняць удзел у майстар-класах па вырабе кніжных закладак, паштовак і сувеніраў. Таксама чытачы пазнаёмяцца з гісторыяй развіцця кніг: якімі яны былі ў мінулым, якія прыстасаванні выкарыстоўвалі для іх стварэння, хто займаўся гэтым рамяством.

«Галоўная каштоўнасць любой буйной рэгіянальнай бібліятэкі — яе краязнаўчыя рэсурсы. Яны і стануць адметнасцю праграмы. На лакацыі „Краязнаўчы GPS“ мы пакажам вінтажную тэхніку, якой карысталіся бібліятэкары іншых пакаленняў, калі працавалі з краязнаўчымі выданнямі», — расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці бібліятэкі Ларыса Верамчук.


Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна будзе радаваць чытачоў на працягу дня сустрэчамі з дзіцячымі аўтарамі Марынай Бялясавай, Наталляй Кухліч і Таццянай Дземідовіч. А ўжо ў 18.00 у арт-прасторы ўстановы адкрыецца выстава жывапісу «Незвычайнасць звычайнага» ад удзельнікаў студыі «Пазітыў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю