Крэдытамі ў Беларусі пераважна карыстаюцца жанчыны, але сума крэдытнага дагавора вышэйшая ў мужчын, паведаміў журналістам член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Аляксей Райко, перадае БелТА.
Па стане на 1 студзеня 2026 года ў краіне было заключана больш за 5 млн 200 тыс. крэдытных дагавораў. Штомесяц заключаецца прыблізна 163 тыс. крэдытных дагавораў. «Калі мы гаворым пра тое, хто ж бярэ гэтыя дагаворы, то гэта фізічная асоба ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў. Пераважна крэдытамі карыстаюцца жанчыны, але сума крэдытнага дагавора вышэй у мужчын. Калі ж разглядаць тэрытарыяльную прыкмету, то колькасць крэдытных дагавораў у дачыненні да працаздольнага насельніцтва і старэй больш за ўсё ў Магілёўскай вобласці, менш за ўсё ў Мінску», — сказаў Аляксей Райко.
Што датычыцца лізінгу, практычна 50 % лізінгаатрымальнікаў — фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — размяшчаецца ў Мінску і Мінскай вобласці.
У 70 % выпадкаў такі фінансавы інструмент, як лізінг, грамадзяне выкарыстоўваюць для куплі транспартных сродкаў.
Для дэталёвага вывучэння фінансавых інструментаў, што выкарыстоўваюцца ў краіне, для насельніцтва ў Палаце прадстаўнікоў прайшоў семінар-нарада на тэму «Прававое рэгуляванне фінансавых інструментаў для насельніцтва (спажывецкія крэдыты, мікрапазыкі і лізінг). Практыка правапрымянення, перспектывы развіцця».
Па словах Аляксея Райко, вельмі сімвалічна, што дадзенае мерапрыемства адбылося ў пачатку года і напярэдадні 30-годдзя памятнай манеты Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў фае Авальнай залы Дома ўрада экспанавалася выстава.