Крэмль паведаміў аб нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Таджыкістана Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Эмамалі Рахмона, а таксама іх сумеснай тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паведамляе БелТА.
«Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон, якія праводзяць сумесную нефармальную сустрэчу, звязаліся па тэлефоне з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым. Адбылася цёплая, сяброўская размова, падчас якой лідары абмеркавалі цэлы шэраг актуальных пытанняў далейшага развіцця міждзяржаўных адносін», — гаворыцца ў паведамленні.
Лідары краін дамовіліся сустрэцца 9 мая ў Маскве падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аляксандр Лукашэнка напярэдадні здзейсніў афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю. Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі як афіцыйныя перагаворы, так і шмат часу размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы.
Раней Крэмль на 17 сакавіка таксама анансаваў перагаворы Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Таджыкістана ў рамках афіцыйнага візіту Эмамалі Рахмона ў Расію.
Фота БелТА