Top.Mail.Ru
342

Кругласутачная лінія экстранай псіхалагічнай дапамогі з’явіцца ў Беларусі

На базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя хутка адкрыецца Цэнтр экстранай псіхалагічнай дапамогі, які будзе працаваць у фармаце гарачай лініі. Аб гэтым журналістам расказала намеснік дырэктара цэнтра па ідэалагічнай рабоце Наталля Громава, перадае БелТА.


«У бліжэйшы час на базе нашай установы будзе арганізаваны Цэнтр экстранай псіхалагічнай дапамогі. Гарачая лінія ствараецца для тых, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, каб яны маглі атрымаць усю неабходную дапамогу», — сказала Наталля Громава.

Звязацца з псіхолагам можна будзе па кароткім нумары 133. «Нумар будзе віртуальны. У залежнасці ад таго, адкуль тэлефануе чалавек, злучэнне будзе адбывацца з адпаведным рэгіёнам», — дадала Наталля Громава.

Званкі будуць бясплатныя — як з мабільных тэлефонаў, так і са стацыянарных тэлефонаў. Пры гэтым цэнтр будзе працаваць у кругласутачным рэжыме, а з людзьмі будуць размаўляць кваліфікаваныя спецыялісты сістэмы аховы здароўя. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю