У Беларусі па нумары тэлефона 133 пачынае работу кругласутачная служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
З 12 па 17 жніўня сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме. Далей спецыялісты пяройдуць на пастаянную службу. На званок адказваюць псіхолагі сістэмы аховы здароўя.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што тэлефанаваць можна ў выпадку смерці роднага чалавека, расставання з блізкімі людзьмі, цяжкіх саматычных захворванняў, перажывання сітуацыі гвалту і іншых, пры якіх з'яўляецца стан безвыходнасці.
У астатніх выпадках рэкамендуецца звяртацца на асабісты прыём да адпаведнага спецыяліста (псіхолага, урача-псіхатэрапеўта, урача-псіхіятра-нарколага).
Удакладняецца, што выходны выклік для абанентаў "Белтэлекама", А1, МТС, life:) бясплатны.