У Дзяржынску адкрылася незвычайная гульнявая пляцоўка.
Сёння ў нашых гарадах практычна няма гульнявых зон, разлічаных на падлеткаў. Хапае дзіцячых пляцовак, прызначаных для малых (горак, арэляў, балансіраў, караблікаў, пясочніц, казачных замкаў), ёсць шмат спартыўных. Апошнія, праўда, патрабуюць пэўных навыкаў у тых, хто на іх займаецца. Большасць жа падлеткаў сядзяць у чатах, бавяць час за камп’ютарнымі гульнямі — гульнявых прастораў для іх вельмі мала. Іх трэба неяк выводзіць на вуліцу, прадастаўляючя нефармальныя вобразы гульні і руху.

Новы праект у Дзяржынску вырашае гэтую праблему, прапаноўваючы альтэрнатыву камп’ютарным гульням і пасіўнаму баўленню часу. Па ініцыятыве мясцовых уладаў тут рэалізавалі ўнікальны праект. І зараз у горадзе з’явілася гульнявая зона для падлеткаў. Гэта не проста пляцоўка, а цэлы свет, дзе можна актыўна праводзіць час, але і адпачываць разам з сябрамі.

Па словах галоўнага архітэктара праекту Андрэя Каравянскага, вельмі дакладную задачу паставілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Дзяржынскага райвыканкама: у горадзе шмат моладзі, дзяцей і вельмі шмат нармальных разумных падлеткаў. Каб заняць іх нечым, захапіць гульнёй на вольным паветры, намі прыдуманы 4 лакацыі: Інтэлектуальны сквер (каля адміністрацыі) з лабірынтам, шахматнымі столікамі і петанком, Гульнявы падлеткавы сквер, Экасцежка, Сквер арэляў. Усюды задзейнічаны асноўны прынцып — рух + гульня.
Акрамя фітнэс-руху падлетка (у яго іншыя антрапаметрычныя памеры, чым у дзіцяці), мы гэтак жа ўладкоўваем месца для зносін і сустрэч падлеткаў. Каб не сядзелі па гандлёвых цэнтрах, а гулялі, сябравалі і ўлюбляліся на свежым паветры.

Гэтак жа важна — у скверы ёсць скейтпляцоўка, пляцоўка з невялікім футбольным полем, пляцоўка трэнажораў і побач некалькі спартыўных аб’ектаў, у тым ліку стадыён.
Важная асаблівасць — трэнажоры, замаскіраваныя пад гульнявыя элементы. Яны развіваюць розныя групы мышцаў, вестыбюлярны апарат і каардынацыю, але адбываецца гэта спакваля, неўзаметку для саміх падлеткаў. Напрыклад, ёсць элементы, дзе трэба падцягвацца, адціскацца ці балансаваць. Канструкцыя прадумана да дробязяў: яе вышыня і тэхнічныя параметры распрацаваны з улікам бяспекі, што дазваляе істотна зменшыць рызыку траўмаў пры эксплуатацыі. Праект таксама вызначаецца экалагічнасцю: асноўнымі матэрыяламі сталі старыя аўтамабільныя шыны і спілы дрэў. Гэта не толькі знізіла кошт, але і дало другое жыццё непрыдатным матэрыялам. Шыны, напрыклад, выкарыстоўваюцца для лажання і адштурхвання, а дрэва — для стварэння прыроднай эстэтыкі.
Гульнявая зона разлічана на падлеткаў ад 12 гадоў, а вось верхняй узроставай мяжы няма — тут могуць праводзіць час і дарослыя.

Рабочая назва гульнявой зоны — «КРУТАгор’е». За аснову ўзялі ранейшую назву горада, а падлеткі пацвердзілі: гэта КРУТА!