Якія крокі дапамогуць пашырыць турызм з рэгіёнамі Расіі, расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, паведамляе БелТА.
Дзмітрый Крутой звярнуў увагу, што ў Расіі назіраецца бум унутранага турызму. У Беларусі таксама гэтаму напрамку ўдзяляецца значная ўвага. Змяняецца арганізацыйная структура ў галіны. Павышаны статус Нацыянальнага агенцтва па турызме, якое наўпрост падпарадкоўваецца ўраду. У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку турызм вызначаны адным з прыярытэтаў. «Пад гэта будуць сфарміраваны сур’ёзныя фінансавыя рэсурсы», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Ён лічыць, што працу з расійскімі турыстамі трэба зрабіць больш спарадкаванай і больш тлумачальнай, «таму што прапаноў насамрэч вялізная колькасць». Дзмітрый Крутой выказаў словы падзякі губернатарам расійскіх рэгіёнаў, якія падтрымліваюць прамыя авіярэйсы ў Беларусь.
«Гэта рэгіянальныя грошы. У нас няма такога заканадаўства і мы са свайго боку не можам нават у рамках нейкай такой агульнай субсідыі паўдзельнічаць», — сказаў Дзмітрый Крутой і падкрэсліў, што пытанні прамых авіязносін актуальныя. Усе разумеюць важнасць такіх рэйсаў і для бізнэсу, і для простых людзей.
«Каб гэтыя авіярэйсы далей раскручваць, нам патрэбна такая агульная турыстычная праграма і канцэпцыя, падобная да тэмы авіябудавання або станкабудавання», — лічыць Дзмітрый Крутой.