Top.Mail.Ru

Крутой: Будучая амністыя закране ў першую чаргу ўразлівыя катэгорыі асуджаных

Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у эфіры «Беларусь 1».

Пра гэта паведамляе БелТА.

«Прэзідэнт, калі разглядаў план мерапрыемстваў, звязаных з 9 Мая, і па абласцях, і на рэспубліканскім узроўні, задаў пытанне: вялікая юбілейная дата, таму не будзем адступаць ад традыцый. І даручыў у самыя кароткія тэрміны такі законапраект. Гэта яшчэ адзін акт гуманізму з боку нашага Прэзідэнта», — падкрэсліў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, за апошнія 30 гадоў колькасць людзей, якія адбываюць пакаранне ў турмах, скарацілася ў Беларусі ў два разы. «Прэзідэнт папрасіў тыя 20 тысяч чалавек, якія сёння ўтрымліваюцца, яшчэ раз прааналізаваць па катэгорыях злачынстваў, якія яны здзейснілі, па цяжару. І натуральна, у першую чаргу надаць увагу уразлівым катэгорыям. Нашы праваахоўныя органы падышлі вельмі комплексна і прааналізавалі кожнага чалавека. Тое, што амністыя ў той ці іншай меры закране 8-9 тысяч чалавек, я лічу, гэта вельмі сур’ёзная лічба», — заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Як паведамлялася, па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўрадам быў унесены ў парламент законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

У дакуменце захаваны асноўныя прынцыпы і падыходы да амністыі. Пры гэтым асобныя палажэнні скарэкціраваны з улікам практыкі прымянення, а таксама маюцца новаўвядзенні. Сярод навэл — замена пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу асобам, раней не судзімым, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю