Top.Mail.Ru

Крутой: Пасткам СД павінен стаць гарачай лініяй па пытаннях роўных правоў беларусаў і расіян

Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы павінен стаць гарачай лініяй па вырашэнні пытанняў, звязаных з забеспячэннем роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой 28 мая ў Смаленску на пасяджэнні групы высокага ўзроўню (ГВУ) Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, сустаршынёй якой ён з’яўляецца, паведамляе БелТА.



«Запрацавала на новым узроўні ў рамках пасткама рабочая група па роўных правах грамадзян Беларусі і Расіі. Сяргей Юр’евіч (Глазьеў. — Заўв. БелТА), вы як новы кіраўнік, наш новы дзяржсакратар, павінны звярнуць асаблівую ўвагу на гэтую групу. У яе ёсць усе паўнамоцтвы, каб акумуляваць вось гэтыя праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць менавіта для нашых грамадзян. Яны пазначаліся неаднаразова і кіраўнікамі краіны, і старшынямі, мы з Аляксеем Лагвіновічам (віцэ-прэм’ерам РФ Аверчуком. — Заўв. БелТА) на нашай пляцоўцы пастаянна іх абмяркоўваем. Вы павінны стаць сапраўды такой гарачай лініяй для нашых жыхароў па рашэнні самых надзённых пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшання», — сказаў Дзмітрый Крутой.

У якасці прыкладу ён прывёў тэму ўкаранення камфортных тарыфаў на роўмінг. «Апошні прыклад — майскія святы, было вельмі шмат расійскіх турыстаў, Кратна выраслі і аб’ёмы галасавых паведамленняў, і аб’ёмы інтэрнэт-трафіку, пра што мы, быццам бы, перажывалі спачатку. Вось гэтыя лічбы — лішні доказ правільнасці прынятых рашэнняў. І мы актыўна працягнем працаваць у гэтым кірунку», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён таксама выказаў надзею, што з прыходам новага дзяржсакратара пляцоўка пастаяннага камітэта стане сур’ёзным рабочым органам, дзе будуць загадзя прапрацоўвацца і прапаноўвацца рашэнні, якія выносяцца на разгляд Групы высокага ўзроўню.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю