Top.Mail.Ru

Крутой: У кожнай беларускай сям’і захоўваюць памяць аб сваіх героях

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у Брэсце прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, перадае БелТА. 



Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што Брэсцкая крэпасць з’яўляецца сакральным месцам для беларускага народа, сакральная і дата 22 чэрвеня. У час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці. Нават праз пакаленні памяць аб іх жывая. 

«Прыйшло ўжо новае пакаленне, моладзь, людзі, якія не так востра адчуваюць гэтыя падзеі з прычыны таго, што няма жывых сведкаў. У нас у Беларусі засталося толькі 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але тым не менш, у кожнай беларускай сям’і ёсць памяць аб сваіх героях.Мы стараемся ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, рыхтаваць па-асабліваму», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Ён расказаў, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы намечана распрацоўка маштабнай канцэпцыі па рэканструкцыі тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. «Гэта запатрабуе і часу, і сур’ёзных рэсурсаў. Мы хочам прывесці гэта месца не тое, што ў парадак (яно і так знаходзіцца фактычна ва ўзорным стане), але надаць яму новае гучанне з улікам усіх сучасных патрабаванняў. Таму што апошнія мерапрыемствы, прысвечаныя ў тым ліку 80-годдзю Перамогі, паказалі, што моладзі цяпер патрэбны сучасныя формы падачы інфармацыі, у тым ліку гістарычнай інфармацыі, больш інтэрактыўных нейкіх рэчаў», — звярнуў увагу Дзмітрый Крутой. Прадстаўнікі Беларусі разам з калегамі з Расіі вывучаюць тэндэнцыі, якія элементы дазволяць яшчэ больш прасякнуцца духам эпохі і гераічных падзей, якія перажыла цытадэль над Бугам. «У гэтым годзе наша крэпасць-герой адзначае 60-годдзе прысваення гэтага высокага статусу, з’яўляючыся фактычна адзіным у свеце такім месцам. Гэта для нас, для беларусаў, таксама асаблівая адказнасць, каб захаваць і ўвекавечыць памяць і той подзвіг, які тут здзейснены», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю