Top.Mail.Ru

Крутой усклаў кветкі на Піскароўскіх могілках у гадавіну пачатку блакады Ленінграда

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак на Піскароўскіх мемарыяльных могілках, перадае БелТА.


Цырымонія адбылася з выпадку 85-й гадавіны пачатку блакады Ленінграда — адной з самых трагічных і гераічных старонак Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел генеральны консул Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Рагожнік, віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў, старшыня Камітэта па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга Яўген Грыгор’еў. Кветкі ўскладзены да падножжа манумента «Маці-Радзіма», памятнага знака навучэнцам рамесных вучылішчаў Ленінграда і Вечнага агню.

Піскароўскія могілкі — буйнейшыя мемарыяльныя могілкі, прысвечаныя ахвярам вайны. Тут пахаваны тыя, хто адстаяў горад у цяжкіх умовах блакады, змагаючыся з голадам, холадам, бамбёжкамі і пастаяннымі налётамі. Мемарыял з’яўляецца знакавым месцам, сімвалам мужнасці і стойкасці народа. На могілках пахаваны людзі розных нацыянальнасцей з былых рэспублік СССР.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю