Top.Mail.Ru

Крыху цяпла, верагоднасць дажджу і туманныя перспектывы

Класічнае «меню» восені


На гэтым тыдні тэмпература паветра будзе вышэйшая за норму на 3–5 °C, але надвор’е чакаецца няўстойлівае. Атмасферныя франты і вільготныя паветраныя масы часам будуць несці дажджы ў суправаджэнні парывістага ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У сераду на надвор’е стане ўплываць вобласць высокага атмасфернага ціску. На яе фоне пройдзе малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе лакальныя невялікія дажджы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і ўранку месцамі будзе туман. Вільготнасць паветра высокая — да 90 %. Вецер падзьме паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Ноччу і раніцай — ад 2 да 7 °C цяпла, магчымы замаразкі да мінус 3 °C. У разгар дня тэмпература павысіцца ад 9 °C па поўначы краіны да 14–16 °C па поўдні.

У чацвер чакаецца пераважанне воблачнага надвор’я з праясненнямі. У большасці раёнаў пройдуць дажджы. Вецер з паўднёвага павернецца на заходні ўмераны. Ноччу і раніцай — вялікая верагоднасць туману. Вільготнасць паветра захаваецца высокая. Уначы чакаецца ад плюс 2 да 8 °C. Днём — ад 7 °C цяпла па паўночным усходзе краіны да 12 °C вышэй за нуль у паўднёвых раёнах.

У пятніцу надвор’е працягне фарміраваць вобласць высокага атмасфернага ціску і вільготнае паветра з Балтыйскага мора. Існуе вялікая верагоднасць лакальных кароткачасовых дажджоў. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны. Ноччу і раніцай месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Тэмпература ад плюс 3 да 8 °C. Днём пацяплее да 7 °C па поўначы краіны і да 13 °C па паўднёвым захадзе.

У выхадныя надвор’е пачне выпраўляцца. Чакаецца ўплыў вобласці высокага атмасфернага ціску.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю