Top.Mail.Ru
284

Крыміналам зарабіў 200 тысяч долараў

Міліцыянеры Гродзеншчыны сумесна з калегамі са Следчага камітэта ўстанавілі 32-гадовага жыхара Слоніма, які прадастаўляў зламыснікам паслугі па маршрутызацыі званкоў з сеткі Інтэрнэт у GSM стандарт. Дзякуючы яму аферысты маглі ананімна размаўляць з ахвярамі.


Па словах начальніка УПК УУС Гродзенскай вобласці Арцёма Мацяса, незаконную дзейнасць мужчына разгарнуў у сябе дома. Ён меў доступ да ўсіх тэлефонных размоў, перыядычна праслухоўваў іх і быў дасведчаны аб змесце дыялогаў паміж абанентамі.

Выкарыстоўваемыя падчас злачыннай дзейнасці нумары тэлефонаў афармляліся на падстаўных асоб і зараз фігуруюць у больш за 60 крымінальных справах, звязаных з махлярствам.

Аплату «хакер» атрымліваў у крыптавалюце і паспеў зарабіць больш за 200 тысяч долараў. Следчымі ўзбуджана крымінальная справа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю