Top.Mail.Ru
192

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да жыхара Пінска за рэабілітацыю нацызму

Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў САХРа ўнутраных войскаў затрымалі 19-гадовага жыхара Пінска — прыхільніка нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.



Малады чалавек са свайго акаўнта Telegram пакінуў звыш 5 тыс. паведамленняў у розных чатах для папулярызацыі, апраўдання і гераізацыі нацысцкага рэжыму, адмаўлення яго злачынстваў, прапаганды ўльтраправых ідэй, праслаўлення калабарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. «Грунтуючыся на неправераных, псеўданавуковых і загадзя сумніўных крыніцах, ён трансляваў уласную карціну свету, навязваючы аўдыторыі суб’ектыўную і радыкальную інтэрпрэтацыю падзей XX стагоддзя», — падкрэсліў начальнік 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС Аляксандр Лаўруковіч.

Акрамя таго, жыхар райцэнтра быў стваральнікам і адміністратарам праварадыкальнага нацыяналістычнага Telegram-канала з аўдыторыяй у 300 падпісчыкаў, уключаючы замежнікаў.

Заведзена крымінальная справа за рэабілітацыю нацызму. Працягваюцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх фактаў злачыннай дзейнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю