Top.Mail.Ru
131

Крыптамахляры выманілі ў мінчаніна больш за $1 тыс.

У Фрунзенскае РУУС сталіцы звярнуўся мінчанін, які стаў ахвярай махляроў пры спробе зарабіць на інвестыцыях. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.



Мужчына ў мэсэнджары знайшоў тэматычную групу, куратар якой стварыў для яго крыптакашалёк. Выконваючы ўказанні, заяўнік пералічыў больш за ^$1 тыс., пасля чаго сачыў за балансам у надзеі атрымаць прыбытак.

Пазней мінчанін паспрабаваў вывесці грошы з крыптакашалька, аднак не змог. Пры звароце з праблемай у тэхпадтрымку яму абяцалі дапамагчы, а замест гэтага заблакавалі.

Мужчына зразумеў, што стаў ахвярай падману, і звярнуўся ў міліцыю. Узбуджана крымінальная справа па факце махлярства.

Праваахоўнікі нагадалі, што нельга верыць абяцанням хуткага і лёгкага заробку ў інтэрнэце. Весці перапіску і здзяйсняць здзелкі трэба толькі на афіцыйных пляцоўках.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю