Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй Крываносаў.
Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй Крываносаў.
— Навука ў Беларусі стаіць на парозе змен. Ад яе эфектыўнасці залежыць не проста развіццё асобных галін, а тэхналагічная незалежнасць краіны ў цэлым, — адзначыў парламентарый.
Ён падкрэсліў, што заява Прэзідэнта аб неабходнасці перагляду ролі навукі ў эканоміцы вельмі своечасовая:
— Нягледзячы на значныя бюджэтныя ўкладанні, аддача ад даследаванняў сёння недастатковая. Асобныя поспехі ёсць, але яны не атрымліваюць шырокага ўкаранення ў эканоміку. Між тым навука павінна прыносіць канкрэтную карысць краіне, а не абмяжоўвацца вузкаспецыяльнымі распрацоўкамі.
Таксама ён заўважыў, што нельга не пагадзіцца з акцэнтам Аляксандра Лукашэнкі на неабходнасці стратэгічнага погляду ў будучыню:
— Па сутнасці гаворка ідзе пра тое, што беларускім навукоўцам трэба больш актыўна ўключацца ў распрацоўку прарыўных кірункаў, такіх як штучны інтэлект, нейрасеткі або біятэхналогіі. Бо менавіта гэтыя сферы сёння вызначаюць канкурэнтаздольнасць дзяржаў. І калі Беларусь не зойме сваю нішу цяпер, пасля зрабіць гэта будзе значна складаней.
У завяршэнне сенатар выказаў меркаванне, што Нацыянальная акадэмія навук зробіць акцэнт у рабоце на канкрэтныя дзеянні, а дзяржава ўзмоцніць кантроль за практычным прымяненнем навуковых распрацовак.