На базе «Чыжоўка-Арэны» адбылася цырымонія адкрыцця міжнародных спаборніцтваў па фігурным катанні «Кубак наймацнейшых», паведамляе БелТА.
Удзел у турніры прымаюць прадстаўнікі каманд Беларусі і Расіі. Увечары 8 снежня будуць разыграны медалі ў танцах на лёдзе, таксама юніёры вызначаць наймацнейшых у сінхронным катанні. Кароткія праграмы ў адзіночным катанні мужчыны і жанчыны прадэманструюць у аўторак, на наступны дзень запланаваны адвольныя праграмы.
Рысу пад раскладам міжнароднага турніру на «Чыжоўка-Арэне» падвядуць спаборніцтвы юніёрак у адзіночным катанні (11 снежня — кароткая праграма, 12 снежня — адвольная).