Top.Mail.Ru
163

Кубак наймацнейшых спартсменаў па хакеі на траве стартуе ў Мінску

У сталічным парку Горкага стартуе міжнародны турнір па хакеі на траве «Кубак наймацнейшых спартсменаў» з удзелам зборных з трох краін, паведамляе БелТА.


Матчы Кубка наймацнейшых спартсменаў адбудуцца з 22 па 27 ліпеня, у турнірах мужчын і жанчын выступяць па пяць каманд. Барацьбу за залатыя медалі павядуць нацыянальныя зборныя Беларусі і Расіі, маладзёжныя каманды абедзвюх краін, а таксама мужчынская і жаночая — з Узбекістана. Асноўны этап пройдзе па кругавой сістэме — усе зборныя згуляюць па разе з кожным з сапернікаў. Гульні за трэцяе месца і фіналы запланаваны на нядзелю.

«На жаль, не ўдалося сабраць самы аптымальны склад. Пасля чэмпіянату Беларусі некалькі вядучых ігракоў атрымалі траўмы, з-за чаго былі вымушаны прапусціць турнір. Але мы правялі ратацыю, сабралі 18 лепшых на дадзены момант дзяўчат, якія будуць абараняць гонар нашай краіны, — сказаў галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Дзмітрый Жукоўскі. — Немагчыма прадбачыць зыход матчу з расіянамі, мы гуляем ужо некалькі гадоў запар і абменьваемся перамогамі. Летась мы выйгралі турнір у Мінску, а ў сябе дома яны былі мацнейшыя. Таксама ад Расіі будзе нядрэнная маладзёжная каманда, у нашага ж рэзерву абнавіўся склад, шэраг ігракоў перайшлі ў нацыянальную каманду. Мы ўпершыню згуляем супраць зборнай Узбекістана, для нас гэта цёмны конік. Але думаю, што яны нам па сілах. Будзем старацца заняць першае месца».

  • Праграму Кубка наймацнейшых спартсменаў па хакеі на траве адкрыюць паядынкі маладзёжных зборных Беларусі супраць галоўных каманд Узбекістана. Хлопцы выйдуць на поле ў 12:00, дзяўчаты — у 14:00. Жаночая зборная Беларусі стартуе на дамашнім турніры з матчам з камандай Расіі-21 (16:00), мужчынская зборная нашай краіны пачне сустрэчу з расійскай маладзёжкай у 19:00.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю