Top.Mail.Ru

Кубак Першага канала з удзелам зборнай Беларусі па хакеі стартуе ў Новасібірску

На «Сібір-арэне» ў Новасібірску стартуе традыцыйны міжнародны турнір па хакеі «Кубак Першага канала», паведамляе БелТА.



Удзел у КПК прымаюць нацыянальныя зборныя Беларусі і Казахстана, а таксама каманда Расіі 25. Праграму спаборніцтваў адкрые турнір па хакеі ў фармаце 3×3 — паядынак нашых гульцоў з казахамі стартуе ў 16.30, гульня беларусаў з расіянамі — праз гадзіну. 

Першы матч асноўнага розыгрышу падапечныя Дзмітрыя Квартальнава правядуць у пятніцу супраць Казахстана (пачатак у 12.00 па мінскім часе). 13 снежня наша каманда сустрэнецца са зборнай Расіі 25 (14.00). Гаспадары турніру згуляюць з чэмпіёнамі Азіі ў нядзелю (14.00).

«Адпачылі пару дзён перад прыездам у зборную. Прыбылі ў добрым настроі, рады ўсіх бачыць. Добра, што ёсць міжнародная паўза, можна адцягнуцца ад рэгулярнага чэмпіянату, аднавіць сілы і эмоцыі. Прыехалі толькі за першым месцам, іншых думак няма», — адзначыў нападаючы Раман Гарбуноў. 

Зборная Беларусі па хакеі згуляе на Кубку Першага канала ў чацвёрты раз запар. У 2022 годзе наша каманда стала ўладальніцай трафея, а ў двух папярэдніх сезонах займала другое месца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю