Top.Mail.Ru

Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па хакеі стартуе на «Чыжоўка-Арэне»

На сталічнай «Чыжоўка — Арэне» стартуе Міжнародны турнір па хакеі — Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.



Удзел у традыцыйных спаборніцтвах прымуць зборныя Беларусі да 17 і да 18 гадоў, юніёрская каманда Казахстана (U18), а таксама юнацкая зборная Расіі (U16). Сёння ў матчы адкрыцця турніру старшы беларускі склад сустрэнецца з казахскімі аднагодкамі, гульня пачнецца ў 14:30. У шэсць гадзін вечара на лёд выйдуць каманды Беларусі-U17 і Расіі-U16.

6 лістапада ўдзельнікі вызначаць пераможцу ў фармаце 3×3, дзе таксама выступіць жаночая зборная Расіі. Асноўны розыгрыш Кубка ПСК працягнецца ў пятніцу матчамі Беларусь U17 — Беларусь U18 і Расія U16 — Казахстан U18. У суботу адбудуцца паядынкі Беларусь U17 — Казахстан U18 і Беларусь U18 — Расія U16. Акрамя таго, 7 і 8 лістапада пройдуць спарынгі паміж жаночай камандай Расіі і зборнай горада Мінска.

«Калі спартсмен апранае джэрсі з гербам і сцягам Рэспублікі Беларусь, гэта накладвае на яго асаблівую адказнасць, і ён павінен паказваць найвышэйшы вынік. Маладзёжны хакей — гэта цікавае відовішча, поўнае рызыкі. Юнацкі запал непрадказальны, і гульні атрымліваюцца захапляльнымі. Мы выбудавалі добрую вертыкаль развіцця моладзі. За апошнія тры гады Кубак двойчы заставаўся ў нашай краіне, і мы хочам захаваць пераможныя традыцыі», — сказаў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч.

Дэбютны розыгрыш Кубка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у лістападзе 2007 года. Юніёрская зборная Беларусі выйгравала хатні турнір шэсць разоў — у 2008, 2009, 2014, 2021, 2022 і 2023 гадах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю