Віцэ-прэзідэнт Кубы Сальвадор Вальдэс Меса на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падзякаваў Мінску за падтрымку Кубы, перадае БелТА.
«Хацелі б падзякаваць вам за вашыя заявы, зробленыя амерыканскаму журналісту адносна сітуацыі вакол нашай краіны (гаворка пра інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнку журналісту RT Рыку Санчэсу. — Заўв. БелТА). Дзякуем вам за гатоўнасць падтрымліваць нашу краіну ў такой складанай сітуацыі», — заявіў Сальвадор Вальдэс Меса.
