Top.Mail.Ru
112

Кухар з Салігорска трапіў у пастку лжэтрэйдараў у пошуку лёгкіх грошай

У Салігорску мужчына трапіў у пастку лжэтрэйдараў. Пра гэта паведамілі БелТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.



Спроба знайсці падпрацоўку ў інтэрнэце павярнулася для маладога чалавека псіхалагічным ціскам і стратай грошай. Усё пачалося з тыповай прапановы ў папулярным месенджар. 20-гадовы кухар наткнуўся на канал так званага трэйдара, які абяцаў неверагодны прыбытак. Так, уклаўшы невялікую суму, кліент нібыта мог атрымаць у 20 разоў больш за ўсё за некалькі гадзін.

«Каб усыпіць пільнасць хлопца, махляр выкарыстаў увесь арсенал маніпуляцый: запісваў відэапаведамленні, дасылаў фатаграфіі падробленых дакументаў і скрыншоты „шчаслівых выплат“. Паверыўшы ў рэальнасць схемы, малады чалавек зрабіў першы крок — перавёў 300 бел. руб. як эквівалент $100», — расказаў дэталі злачыннай схемы намеснік начальніка Салігорскага РАУС Алег Бярозавік.


Ужо да вечара куратар даслаў радасную вестку: на біржавым рахунку назапашана амаль 7 тыс.бел. Але каб забраць гэтыя грошы, хлопцу выставілі ўмову — аплаціць 520 бел. руб. нібыта падатку. Малады чалавек перавёў гэтую суму на паказаную карту, аформленую на імя падстаўной асобы. Аднак замест выплаты прыйшло новае патрабаванне-спатрэбіліся яшчэ 850 бел. руб. на «страхоўку актыву». Тады хлопец усвядоміў, што яго падманваюць, і спыніў плацяжы. У адказ махляр перайшоў да адкрытых пагроз і псіхалагічнага ціску.

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «махлярства». Аператыўнікамі ўстаноўлена, што выкрадзеныя сродкі былі аператыўна выведзеныя на замежныя рахункі.

«Ні адна сапраўдная біржа не просіць пераводзіць падаткі або страхоўкі на асабістую карту нейкага чалавека. Калі вам кажуць „спачатку заплаці нам, каб забраць свае грошы“ — гэта 100% падман. У такой сітуацыі адразу спыняйце перапіску. Не верце абяцанням лёгкага заробку ў Інтэрнэце. Ваша пільнасць — лепшая абарона ад махляроў», — падкрэслілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю