Top.Mail.Ru

Культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускi дранiк» адкрыюць на фестывалі ў Воранаве

У Воранаве ў дзень правядзення бульба-фэсту «Воранаўскі дранік» 22 жніўня адкрыюць культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускi дранiк». Аб гэтым расказалі ў сектары культуры Воранаўскага райвыканкама, паведамляе БелТА.


У некалькіх тэматычных залах можна будзе даведацца ўсё пра бульбу: як гэта культура з’явілася на беларускай зямлі, якія сельскагаспадарчыя прылады працы выкарыстоўвалі сяляне ў розны час для яе апрацоўкі, якія стравы з бульбы былі заўсёды на сельскім стале. Асобны стэнд раскажа пра сарты бульбы, якія вырошчваюцца ў гаспадарках Воранаўскага раёна.

У асобнай зале будзе размешчана экспазіцыя, якая расказвае пра стравы з дзёртай бульбы. Тут можна будзе даведацца пра арыгінальныя рэцэпты, якія існуюць на Воранаўшчыне. Самы вядомы з іх — знакамітыя «нацкія дзеруны». Таксама зала пазнаёміць з арыгінальнымі рэцэптамі з усёй Беларусі.

На заканчэнне экскурсій, якія будуць тут праводзіцца, гасцей чакае дэгустацыя на стылізаванай сялянскай кухні. У меню будуць і «нацкія дзеруны», якія гатуюць з бульбы, здробненай на буйной тарцы, а пасля абсмажвання тушаць у печы ў гаршчочках у грыбным соусе.

На фестывалі вопытныя гаспадыні правядуць майстар-класы. Гасцям жа прапануюць на фуд-корце пакаштаваць восем страў з дзёртай бульбы і выбраць найлепшую.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю