Top.Mail.Ru
223

«Купалаўка» збірае бібліятэкараў Расіі і Беларусі

16 кастрычніка на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы горада Мінска Цэнтралізаваная ўстанова дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска праводзіць Міжнародную анлайн-канферэнцыю «Бібліятэка. Больш, чым заўсёды», прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг. Сярод арганізатараў — упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 


Бібліятэкары, кнігазнаўцы з Беларусі і Расіі абмяркуюць цэлы шэраг актуальных тэматычных абсягаў: «Памяць і слава: роля бібліятэк у захаванні гістарычнай памяці»; «Сучасныя практыкі ў рабоце бібліятэкі па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення»; «Работа з краязнаўчымі базамі даных: захаванне гісторыі пра вайну»; «Выкарыстанне сучасных тэхналогій для пранікнення ў гістарычныя падзеі вайны»; «Выдавецкі і кніжны рынак — бібліятэкам». 

Кіраўнік установы «Цэнтралізаваная сетка дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» Алена Матвеева пракаменціравала маючую адбыцца падзею: 

— У нас у апошнія гады фарміруюцца досыць трывалыя стасункі з расійскімі калегамі. І мы збіраемся для размовы з мэтай абмеркаваць найлепшы вопыт, выразна ўбачыць, у які бок нам далей рухацца ў зносінах з чытачамі. Спадзяюся, што ўсім ўдзельнікам канферэнцыі будзе даволі цікава. 

Мікола БЕРЛЕЖ 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю