Top.Mail.Ru
142

«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску

17 — 18 лістапада 2025 года ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдуць XV Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Жывая думка зазвінела буйнай песняй», прысвечаныя 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці Янкі Купалы і 100-годдзю прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі, а таксама 100-годдзю з часу выхаду ў свет зборніка «Безназоўнае».


Сярод праблематыкі канферэнцыі тэматычныя абсягі разглядаюцца ў двух кірунках — купалазнаўства і музеялогія: «Жыццё і творчасць Янкі Купалы ў духоўным і сацыякультурным кантэксце XX — пачатку XXI стст.»; «Зборнік Янкі Купалы „Безназоўнае“ ў творчасці паэта і беларускім літаратурным працэсе 1920-х гадоў, яго рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя ў сацыякультурнай прасторы XX — XXI стст.»; «Янка Купала і сучаснікі: кантакты, паралелі, палеміка, узаемаўплывы»; «Эстэтыка і паэтыка твораў Янкі Купалы, літаратурная спадчына ў кантэксце еўрапейскага літаратурнага працэсу, рэцэпцыя творчасці беларускага класіка ў краінах свету»; «Мова твораў Янкі Купалы, уплыў творчасці першага народнага паэта Беларусі на станаўленне і развіццё сучаснай беларускай літаратурнай мовы»; «Інтэрпрэтацыя актуальных праблем жыцця і творчасці паэта ў экспазіцыі, выставачных і адукацыйных праектах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы»; «Праблемы і перспектывы захавання і музеефікацыі літаратурных мемарыяльных мясцін»; «Літаратурны музей: тэндэнцыі развіцця і аспекты дзейнасці. Узаемадзеянне музея з іншымі ўстановамі сацыякультурнай сферы». 

Да ўдзелу ў «Купалаўскіх чытаннях» запрошаны вучоныя, архівісты, музейныя работнікі з Беларусі і Расіі, а таксама з іншых краін свету.

Чытайце таксама: У Мінску вітаюць беларускіх казахстанцаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю