Даведаліся, што ў праграме.
Лакацыя будзе падзелена на дзве зоны. На першай размесціцца малая канцэртная пляцоўка, дзе:
- з 12:00 да 20:00 для гледачоў выступяць артысты з рознымі творчымі нумарамі;
- з 15:00 да 15:30 пройдзе цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»);
- з 17:00 да 18:30 прагучыць канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі»;
- з 23:45 да 3:00 будзе арганізавана маладзёжная дыскатэка.
Акрамя гэтага, з 11:00 да 00:00 на свяце будзе працаваць выстава-кірмаш народнай творчасці «Купальскі вянок садружнасці». На ёй розныя вобласці прэзентуюць экспазіцыі, своеасаблівыя беларускія падвор'я, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну, творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Асобна будзе працаваць павільён Магілёўскай вобласці, дзе можна будзе ўбачыць работы ўдзельнікаў абласнога конкурсу майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Купальскі вянок». Там жа можна будзе навучыцца плесці гэтыя кананічныя галаўныя ўборы.
Трэба адзначыць, што на кірмашы асобна будуць працаваць і павільёны майстроў з запрошаных замежных краін.З 12:00 да 20:30 на тэрыторыі выставы сталічныя творчыя калектывы парадуюць гасцей творчай праграмай «Творчасць. Якасць. Адзінства», а з 16:30 да 17:00 там арганізуюць купальскі флэшмоб — карагод «Няхай сяброўства карагод вянок закруціць».