Аб’ём аперацый сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі сёлета ўжо перавысіў адзнаку ў 150 млрд пасылак, дасягнуўшы такога паказчыка на 37 дзён раней, чым у 2024 годзе. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным паштовым упраўленні (ДПУ) КНР, перадае «Сіньхуа».
Ва ўпраўленні адзначылі, што кітайская індустрыя паштовых і кур’ерскіх паслуг стварыла сетку, якая ахоплівае не толькі краіну, а і ўвесь свет, што аказвае істотную падтрымку ў забеспячэнні бесперабойнага функцыянавання нацыянальнай эканомікі. Гэта дасягненне ў поўнай меры дэманструе, што спажывецкі рынак КНР мае ўстойлівы рост, а кітайская эканоміка захоўвае агульную стабільнасць і дабіваецца ўстойлівага прагрэсу.
Як падкрэслілі ў Дзяржаўным паштовым упраўленні, у ключавы перыяд эканамічных пераўтварэнняў і мадэрнізацыі, гэтая галіна прадоўжыць прасоўваць сваё высакаякаснае развіццё і паскараць фарміраванне прадукцыйных сіл новай якасці.