Top.Mail.Ru

Курс на пацяпленне. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 18 чэрвеня

У Беларусі 18 чэрвеня пацяплее, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе часам пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер заходні 5-10 м/с, па паўночным усходзе парывы да 14 м/с. 

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 7-13, максімальная днём — 19-25 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю