МАРГ правёў рабочую сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў Мінсельгасхарча, мясцовых органаў улады, найбуйнейшых гандлёвых сетак і імпарцёраў.
Асноўнай тэмай абмеркавання стала забеспячэнне стабільных паставак гародніны, садавіны, ягад і курыных яек у гандлёвыя аб’екты краіны, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Паводле звестак Белстата, летась адзін беларус у сярэднім з’ядаў:
-
72 кг садавіны і ягад
-
88 кг гародніны і бахчавых
-
56 кг бульбы
-
242 яйкі.
Цэны на курыныя яйкі
МАРГ рэкамендаваў крамам знізіць гандлёвыя надбаўкі на курыныя яйкі, а таксама забяспечыць шырокі асартымент прадукцыі.
Вытворцам — праводзіць акцыйныя мерапрыемствы з акцэнтам на інтарэсы спажыўцоў.
Такім чынам, ёсць шанец, што курыныя яйкі могуць патаннець.