Top.Mail.Ru

Квартальнаў: не бачу слабых месцаў у «Ак Барса», але нам хочацца перамагаць у кожным матчы

Галоўны трэнер хакейнага мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся чаканнямі перад стартам чвэрцьфінальнай серыі Кубка Гагарына супраць «Ак Барса», паведаміла БелТА.


У першым раўндзе плэй-оф КХЛ дынамаўцы выбілі маскоўскіх аднаклубнікаў (4:0), «Ак Барс» быў мацнейшы за леташняга крыўдзіцеля зуброў «Трактара» (4:1). У рэгулярным чэмпіянаце мінчане выйгралі ў казанцаў два матчы з двух.



«Мы паспелі адпачыць і аднавіцца, а таксама выканалі той аб’ём работы, які планавалі. У цэлым часу было дастаткова. Хлопцы аднавіліся і гатовыя да бою. Мы памятаем перамогі ў рэгулярцы, але цяпер усё пачынаецца з чыстага ліста. У гульні засталіся восем каманд вельмі высокага ўзроўню, кожная ўяўляе сур’ёзную пагрозу. Асабісты прагноз просты — хочацца перамагаць у кожным матчы», — сказаў Квартальнаў.





Два першыя матчы серыі да чатырох перамог пройдуць на «Мінск-Арэне» 9 і 11 красавіка, у Татарстане каманды сустрэнуцца 13 і 15 красавіка. Пры неабходнасці гульні з пятай па сёмую адбудуцца 17 (Мінск), 19 (Казань) і 21 красавіка (Мінск).



«Ак Барс» — вялікая, магутная і добра ўкамплектаваная каманда, не бачу слабых месцаў. Мы паглядзелі ўсе яе гульні і разумеем, што гэта сапернік з іншым стылем у параўнанні з маскоўскім «Дынама». Мы разумеем, як казанцы гуляюць і на што неабходна звярнуць увагу. Для мяне асабіста ніякай дадатковай прынцыповасці тут няма. Для мяне важна, каб маё роднае «Дынама» гуляла і перамагала. Я засяроджаны менавіта на гэтым», — адзначыў Квартальнаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю