Top.Mail.Ru

Квартальнаў пакінуў хакейнае мінскае «Дынама»

Хакейнае мінскае «Дынама» аб’явіла аб расставанні з галоўным трэнерам Дзмітрыем Квартальнавым, паведамляе БелТА.


Расійскі спецыяліст паведаміў кіраўніцтву каманды, што прыняў прапанову іншага клуба Кантынентальнай хакейнай лігі і падпісаў ужо кантракт (паводле паведамленняў СМІ, размова ідзе аб дзеючым чэмпіёне КХЛ яраслаўскім «Лакаматыве»).

Квартальнаў узначальваў «Дынама» з сезона-23/24. Пад яго кіраўніцтвам «зубры» дасягнулі найлепшых рэзультатаў за ўвесь час выступленняў у КХЛ, двойчы запар фінішаваўшы ў топ-4 Заходняй канферэнцыі і выйшаўшы ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына. У мінулым сезоне Дзмітрый Квартальнаў стаў першым трэнерам, які правёў 1000 матчаў у лізе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю