Беларускія весляры выйгралі абодва фіналы ў байдарцы-чацвёрцы на Кубку наймацнейшых спартсменаў, які праходзіць на вяслярным канале ў Заслаўі, паведамляе БелТА.
Удзел у жаночым фінале на дыстанцыі 500 метраў прынялі сем экіпажаў. Лепшы вынік паказалі прызёры Алімпійскіх гульняў у гэтым відзе праграмы Марына Літвінчук, Вольга Худзенка, Надзея Кушнер і Маргарыта Ткачова. Паўтары секунды чэмпіёнкам саступіў яшчэ адзін беларускі экіпаж у складзе Лізаветы Волкавай, Уладзіславы Скрыганавай, Іны Саўчук і Людмілы Сінкель, трэцяе месца занялі расійскія грабчыхі.
У мужчынскім фінале выступілі пяць квартэтаў з Беларусі, два — з Расіі і па адным — з Казахстана і Кітая. Перамогу ў заездзе атрымалі чэмпіёны Еўропы — 2024 у мужчынскай байдарцы-чацвёрцы Уладзіслаў Кравец, Дзмітрый Натынчык, Мікіта Борыкаў і Уладзіслаў Літвінаў. Усяго на паўсекунды беларусы апярэдзілі прадстаўнікоў Расіі, бронзавыя медалі заваявалі нашы Дзмітрый Траццякоў, Ілля Федарэнка, Дзяніс Ярмоленка і Аляксей Місючэнка.