Top.Mail.Ru

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае сем’і


Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў спецыяльную праграму да Тыдня бацькоўскай любові. 

Да 21 кастрычніка тут будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемства, большасць з якіх разлічана на самых юных наведвальнікаў. Арганізатары вырашылі выйсці за рамкі характэрнай для музея ваенна-патрыятычнай тэматыкі, акцэнт робіцца на сямейныя каштоўнасці. У прасторы «Музей для дзяцей» на працягу тыдня будуць праходзіць майстар-класы і віктарыны, малыя зробяць падарункі для бацькоў, напішуць кранальныя лісты для мам, разам з татамі расфарбуюць карту Беларусі.

Таксама ў музеі пройдуць квэсты. На тэматычнай экскурсіі «Адна сям’я — адна вайна» наведвальнікі пазнаёмяцца з кранальнымі гісторыямі часоў Вялікай Айчыннай вайны, унёскам сем’яў у барацьбу з ворагам.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю