Вядома ж вы чулі пра такое павер’е: калі знайсці кветачку бэзу з пяццю пялёсткамі або канюшы з чатырма лістамі, з’есці яе і загадаць жаданне, то яно абавязкова спраўдзіцца. Чым насамрэч можа абярнуцца ўжыванне бэзу ці канюшыны, расказала ўрач
Усю небяспеку ад жавання пяціпялёсткавага бэзу, чатырохлістай канюшыны ці іншай травінкі можна падзяліць на тры групы. Першая — гэта хімічная, біяхімічная небяспека, другая — алергічная і трэцяя — гэта спадарожныя забруджванні, расказала расійскі ўрач-тэрапеўт Надзея Чарнышова.
«Першая група — гэта хімічная і біяхімічная небяспека. Пялёсткі бэзу ўтрымліваюць гліказід сірэнгін, які можа выклікаць атручэнне, спазмы, болі ў страўніку. Асабліва ён небяспечны для дзяцей, ім дастаткова зусім невялікай колькасці кветак, каб атрымаць атручэнне», — растлумачыла спецыяліст.
Яна таксама адзначыла, што на пялёстках бэзу, на канюшыне можа ўтрымлівацца пылок раслін і фітанцыды, якія могуць выклікаць алергію.

«І трэцяе. У меншай ступені на бэзе, у большай ступені на канюшыне і на іншай травінцы могуць утрымлівацца хімікаты, якімі апрацоўваюць, напрыклад, расліны. Гэта могуць быць пестыцыды ці, напрыклад, соль цяжкіх металаў і іншыя хімічныя рэчывы, якія трапляюць на расліны, калі яны растуць недалёка ад дарогі, прамысловых прадпрыемстваў. То-бок, можна атрымаць яшчэ і атручэнне шкоднымі хімікатамі», — сказала эксперт.
«Канюшына і наогул усе травінкі могуць стаць прычынай заражэння яйкамі глістоў. Тры самыя небяспечныя — гэта аскарыды таксакары і эхінакок, з прасцейшых — токсаплазмоз і лямбліі. Гэтым усім можна заразіцца, асабліва ў месцах выгулу сабак. З пылам і з ветрам яйкі глістоў могуць разносіцца далёка і, пэўна, нават трапіць і на кветкі бэзу, у тым ліку. Так што ўсе гэтыя гельмінты і паразіты вельмі небяспечныя для здароўя чалавека, заражэнне імі можа прывесці да сур’ёзных наступстваў. Таму лепш з гэтым не жартаваць», — рэзюмавала медык.Па словах урача, асноўную небяспеку для тых, хто любіць з’есці бэз або канюшыну на ўдачу або проста пажаваць сарваную травінку, нясуць паразіты.